Бульбіна-велікан: падпісчыкі «Браслаўскай звязды» дзеляцца фатаграфіямі свайго суперураджаю

В свободное время

Такая вось бульбіна «Сінявочка» вагой 1 кг 75 г (даўжыня — 183 мм, шырыня — 111 мм) вырасла на прысядзібным участку браслаўчаніна з вул. Ленінскай, 172 Міхаіла Аўсюкевіча.

Міхаіл Дзмітрыевіч сам здзіўлены незвычайным дарам прыроды і, разводзячы рукамі, кажа:

— Амаль за 70 гадоў жыцця ўпершыню бачу такі клубень, да таго ж з угнаенняў восенню на агародзе ў глебу была пакладзена адна перагнілая лістота ды трава. ■

Фота Казіміра ПЯТУШКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *