Як браслаўскі хлебазавод спрабуе ўтрымаць свае пазіцыі на рынку

Экономика и финансы
Нягледзячы на складаныя рыначныя ўмовы, браслаўскія хлебапёкі трывала ўтрымліваюць свае пазіцыі ў гандлёвай прасторы. Асвойваюць новыя віды прадукцыі, працуюць над павышэннем яе канкурэнтаздольнасці, знаходзяць новыя рынкі збыту.

Як расказала спецыяліст па продажы Браслаўскай вытворчасці ААТ «Віцебскхлебпрам» Марыя Галіна, сёння прадпрыемства выпускае восем відаў хлеба, 14 — булачнай і здобнай прадукцыі, 20 — кандытарскіх вырабаў. Да таго ж спецыялісты вытворча-тэхнічнай лабараторыі распрацоўваюць рэцэптуру сямі новых відаў хлебабулачных вырабаў.

Каб ахапіць большую колькасць спажыўцоў, маркетолагі вытворчасці знаходзяць магчымасць пашыраць геаграфію збыту прадукцыі, упор робіцца на фірменны і выязны гандаль.

За сем з паловай месяцаў гэтага года рэалізавана 1 346 т хлебабулачных і 109 т кандытарскіх вырабаў, а таксама 63 тысячы бутэлек безалкагольных напіткаў.

Шэсць фірменных кропак для рэалізацыі сваёй прадукцыі знаходзяцца на тэрыторыі раёна, прычым дзве з іх — у Слабодцы і Плюсах — адкрылі сёлета. Браслаўскі хлеб пастаўляецца не толькі на прылаўкі мясцовых магазінаў, але і суседніх — Шаркаўшчынскага, Пастаўскага і Глыбоцкага раёнаў. Карыстаецца наша прадукцыя попытам і ў буйных гарадах — Полацку, Наваполацку, Віцебску і Мінску. Спрабуюць браслаўскія хлебапёкі «пакарыць» і расійскіх пакупнікоў, з гэтай мэтай пастаўляюць сваю прадукцыю ў суседнюю краіну. Акрамя таго, наш мясцовы хлеб паступае ў сталовыя бальніц, устаноў адукацыі і сельгаспрадпрыемстваў раёна, супрацьтуберкулёзнага цэнтра.

Смачную прадукцыю Браслаўскай вытворчасці з задавальненнем купляюць госці разнастайных масавых мерапрыемстваў.

Варта адзначыць, што прадпрыемства з’яўляецца пастаянным удзельнікам выстаў розных узроўняў. ■

Алена ПЯТУШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *