Арыгінальныя ліхтары ўстанавілі ля Браслаўскага цэнтра дзяцей і моладзі

Строительство. ЖКХ. Благоустройство
Яны сімвалізуюць творчую атмасферу ўстановы, а таксама з’яўляюцца сведчаннем таго, што ў ёй працуюць крэатыўныя педагогі.

Як расказала дырэктар ЦДіМ Інэса Лабэцкая, над ідэяй па добраўпарадкаванні тэрыторыі працавала творчая група. Увасобіў незвычайную задумку ў жыццё Міхаіл Ставіцкі. На гэта яму спатрэбіўся пэўны час, але вынік пераўзышоў усе спадзяванні. Цяпер з ліхтарамі, якія служаць яшчэ і падстаўкамі пад кветкі, ахвотна фатаграфуюцца дзеці і дарослыя. А на незвычайнай лавачцы можна прысесці і абдумаць чарговую арыгінальную ідэю. Тым больш што наваколле натхняе на творчасць. ■