Падатковы інспектар Яўген Ермалаеў: «Галоўнае — не пакараць, а навучыць».

Люди

Быць граматным супрацоўнікам падатковых органаў, своечасова сачыць за змяненнямі ў заканадаўстве, валодаць прававой інфармацыяй — складаная і адказная задача. Тым не менш Яўген Ермалаеў, галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Браслаўскім раёне, выдатна спраўляецца са сваімі прафесійнымі абавязкамі.

Амаль 20 гадоў ён пільна абараняе інтарэсы дзяржавы: прымае і правярае дэкларацыі грамадзян, звярае суадносіны панесеных расходаў і атрыманых даходаў. У такой справе трэба валодаць скрупулёзнасцю, уважлівасцю і да таго ж быць псіхолагам, бо даводзіцца мець зносіны з рознымі людзьмі.

Але галоўнае, лічыць Я. Ермалаеў, — не праверыць, даналічыць і пакараць, а навучыць плацельшчыка граматна падлічваць падаткі і своечасова плаціць іх у бюджэт. ■

Тэкст і фота Алены ПЯТУШКА.