У Браславе пачалося будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома

Строительство. ЖКХ. Благоустройство

Як і было абвешчана ў праектнай дэкларацыі, па вул. Кастрычніка г. Браслава ў маі пачалося будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома долевага будаўніцтва. У цяперашні час будаўнікі з наваполацкага трэста № 16 закладваюць фундамент. Нагадаем, што 5-павярховы панэльны дом на 30 аднапакаёвых і 30 двухпакаёвых кватэр будуецца для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Узводзіцца ён за кошт крэдытных рэсурсаў, уласных сродкаў грамадзян і абласнога бюджэту. Увесці новы дом у эксплуатацыю плануецца ў лістападзе бягучага года. ■

Фота Казіміра ПЯТУШКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *