Працягваецца будаўніцтва тратуараў на вуліцы Юбілейнай

Строительство. ЖКХ. Благоустройство

Асноўная дзейнасць Браслаўскага ДРБУ-142 накіравана на падтрыманне транспартна-эксплуатацыйных якасцей дарог мясцовага значэння. Сёлета, акрамя звычайных стандартных мерапрыемстваў па іх утрыманні — грэйдзіравання, ямкавага рамонту, абнаўлення гарызантальнай разметкі, абкошвання абочын і г. д., будаўнікі дарожнай арганізацыі атрымалі магчымасць больш увагі надаць бягучаму рамонту.

Менавіта на гэтыя мэты з дарожнага фонду і за кошт крэдытаў банка ДРБУ-142 выдзелена 1 млн 138 тыс. руб. — у два з лішнім разы больш, чым летась. Асвоіць асігнаваныя сродкі філіял упраўлення плануе на бягучым рамонце 12,5 км мясцовых аўтадарог: 6 км на ўчастку маршрута Слабодка — Чэрнева, 1,2 км — на пад’ездзе да агр. Друя, 4,7 км — на аб’язной дарозе ад в. Рубеж да гарадскіх могілак, 0,6 км па в. Баруны.

Адна брыгада пад кіраўніцтвам брыгадзіра Івана Жураўскага працуе і ў горадзе: па дагаворы «Браслаў- камунальніка» з ДРБУ-142 яна працягвае будаваць тратуары на вул. Юбілейнай — укладвае бардзюры, рыхтуе аснову і асфальтуе пешаходныя дарожкі, з’езды ў двары грамадзян. А вось новае асфальтаванне самога дарожнага палатна праектам не прадугледжана.

Каб рамонт гарадской вуліцы з інтэнсіўным рухам ішоў больш шпарка, сёлета па дагаворы субпадраду дарожнікам дапамагаюць будаўнікі меліярацыйнага прадпрыемства і механізаванай калоны.

З моманту пачатку работ на гэтым аб’екце асвоена на будаўніцтве пешаходных дарожак (з улікам вулічнага асвятлення) 163,1 тыс. руб. У бягучым годзе выдаткавана яшчэ 138 тысяч. Згодна з дагаворам 2016 г. агульны кошт будаўнічага аб’екта па вул. Юбілейнай складае 589 тыс. руб. ■

Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *