У майстэрню з бацькамі: адрасныя шыльды

Отдых

У мінулую суботу ў майстэрні СШ № 1 зноў панавала атмасфера руплівай дружнай працы.

Кожны месяц у адзін з выхадных сюды з энтузіязмам прыходзяць бацькі са сваімі дзецьмі, каб разам змайстраваць патрэбную для хатняй гаспадаркі рэч.

На гэты раз удзельнікі праекта «У майстэрню з бацькам» выраблялі шыльды з адрасам дома, што вельмі актуальна напярэдадні перапісу насельніцтва.

Падчас размовы дарослыя станоўча адзначалі неабходнасць такой ініцыятывы, бо ў выхаванні дзяцей вельмі важны ўласны прыклад бацькі, сумесная праца яшчэ больш яднае родных людзей, а выраб сапраўды карысных рэчаў робіць справу да таго ж і вельмі запатрабаванай.

■ Тэкст і фота Алены ПЯТУШКА