Бульба, рыба, саджанцы: у Браславе прайшоў вясенні кірмаш

Экономика и финансы

Традыцыйны вясенні кірмаш прайшоў напрыканцы красавіка на пляцоўцы па вул. Кастрычніка, якая літаральна за хвіліны ператварылася ў месца ажыўленага гандлю.

Разнастайную мясную прадукцыю прывезлі на продаж СВК «Маяк Браслаўскі» і ААТ «Агравідзы». Зерне і насенне траў прапаноўвалі пакупнікам сельгаспрадпрыемствы «Друйскі» і «Відзаўскі». Багатым асартыментам тавараў «красаваліся» прылаўкі Пастаўскага райпа. Суседзі прывезлі шмат агародніны і садавіны, насенне бульбы і прадукцыю ўласнай вытворчасці. З задавальненнем браслаўчане куплялі кандытарскія вырабы Відзаўскага каледжа.

Не засталіся ў баку ад удзелу ў кірмашы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлявалі свежай рыбай, яйкамі, саджанцамі пладовых дрэў і рознымі відамі туі.

Словам, кожны з пакупнікоў, хто меў намер запасціся сельскагаспадарчай прадукцыяй да новага ўраджаю, без пакупак з кірмашу не вяртаўся.

■ Тэкст і фота Алены ПЯТУШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *