Зноў спаборнічалі аматары шахмат

Здоровье

Традыцыйнае першынство па шахматах сярод школьнікаў Віцебскай вобласці «Белая ладдзя» прайшло ў абласным цэнтры.

Дзесяць каманд (у складзе кожнай адна дзяўчынка і тры хлопчыкі) з’ехаліся, каб паказаць свае здольнасці ў складаных шахматных баталіях.

Браслаўшчыну прадстаўляла каманда з СШ № 2 — пераможцы раённага этапа. За шахматныя дошкі селі тыя, хто нарадзіўся не пазней за 2004 год.

Сёлета ў камандным заліку браслаўчане занялі шостае месца. У агульную скарбонку значны ўклад унеслі Кірыл Ракіцкі і Данііл Кіслякоў, кожны з якіх заняў ІІ месца на розных дошках.

Але, як лічыць кіраўнік шахматнага гуртка ЦДіМ Уладзімір Аляксееў, у нашых юных шахматыстаў ёсць добры патэнцыял і ў наступным годзе яны змогуць паказаць намнога лепшыя вынікі.

■ Алена ПЯТУШКА.