Фэст экскурсаводаў

В свободное время

У нядзелю, 15 красавіка, у 15.00 у Браславе адбудзецца чарговы «Фэст экскурсаводаў», падчас якога кожны жадаючы бясплатна можа далучыцца да ўнікальнай экскурсіі «4 бакі свету з Замкавай гары» і па-іншаму зірнуць на знаёмыя ваколіцы.

Запрашаем неабыякавых да гісторыі роднага краю людзей на лепшую ў нашым горадзе аглядавую пляцоўку — Замкавую гару. На поўначы і поўдні, усходзе і захадзе — усюды як на далоні можна ўбачыць тыя гарадскія славутасці і помнікі гісторыка-культурнай спадчыны, што ствараюць непаўторнасць нашых мясцін. Браслаўскія краязнаўцы раскрыюць сакрэты мінулага, раскажуць пра старадаўнія і сучасныя вуліцы, асобныя будынкі, як існуючыя, так і страчаныя, азёры і астравы, нагадаюць пра вядомых землякоў.

Прыходзьце і даведайцеся больш пра родны горад і яго наваколлі!

 

Міхаіл КАХАНОВІЧ,

галоўны захавальнік фондаў

Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *