ПРА ШТО ПІСАЛА «БРАСЛАЎСКАЯ ЗВЯЗДА» 45 гадоў таму назад (красавік 1973-га)

Калейдоскоп

ПАСЛЯ КРЫТЫКІ Ў ГАЗЕЦЕ

На крытычны матэрыял пра зрывы аўтобусных рэйсаў па маршруце Браслаў — Опліса дырэкцыя АТП № 18 паведаміла, што факты пацвердзіліся. Прычынай адмен сталі паломкі з-за бездарожжа, недахоп вадзіцеляў і накіраванне аўтобусаў у больш далёкія рэйсы. Артыкул абмеркаваны на сходзе.

НОВЫ ШКОЛЬНЫ ПРАДМЕТ

З верасня гэтага года школьнікі старэйшых класаў пач- нуць вывучэнне асноў Савецкай дзяржавы і права. Такое рашэнне прыняло Міністэрства асветы СССР. Новы прадмет закліканы ліквідаваць неакрэсленыя ўяўленні выпускнікоў пра права, яго ролю ў жыцці грамадства.

НЕПРЫСТУПНАЯ ВЁСКА

У вёсцы Грыгараўшчына развялося вельмі многа сабак. У некаторых гаспадароў маюцца нават па два. Хтосьці можа здзівіцца: маўляў, ну і што з таго? А тое, што ні адзін з іх не прывязаны. Каб прайсці праз вёску, трэба браць з сабой добрую дубіну, інакш можна нацярпецца непрыемнасцей.

НАБЫВАЙЦЕ БІЛЕТЫ

У раёне пачалося распаўсюджванне ўсесаюзнай грашова-рэчавай латарэі «Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў». Уладальнікі білетаў могуць выйграць аўтамабілі, матацыклы, турысцкія палаткі, гумовыя надзімныя лодкі, магнітафоны і інш., а таксама пуцёўкі на экскурсіі.

ЗАРУБЕЖНАЯ ХРОНІКА

Кошт жыцця ў Злучаных Штатах прадаўжае ўзрастаць, выклікаючы паніжэнне жыццёвага ўзроўню мільёнаў сем’яў працоўных. Цэны на прадукты харчавання ў канцы зімы павялічыліся на 2,4 працэнта. Таксама рэзка ўзрасла кватэрная плата, цэны на адзенне, паліва.

ПАРУШЫЛІ АГРАТЭХНІКУ НА СЯЎБЕ ТРАЎ

Старшыня і галоўны аграном калгаса імя Варашылава не прынялі належных мер для прадухілення парушэння агратэхнікі. Аж 38 га шматгадовых траў у гаспадарцы пасеяны ўручную, да таго ж некандыцыйным насеннем, у 1 кг якога ўтрымлівалася 47 тысяч насення пустазелля.

ЛЯ ПОМНІКА ІЛЬІЧУ

На плошчы райцэнтра 22 красавіка ля помніка У. І. Леніну адбыўся ўрачысты збор піянерскай дружыны імя Зоі Касмадзям’янскай Браслаўскай сярэдняй школы. Вучні ўсклалі да помніка жывыя кветкі. Тут жа ва ўрачыстай абстаноўцы групу акцябрат прынялі ў піянеры.

АБ’ЯЎЛЕНЫ КОНКУРС-ВІКТАРЫНА

Віцебскі трэст па газіфікацыі, каб павысіць веды ўладальнікаў газавых установак пра правілы бяспекі, аб’явіў конкурс-віктарыну, у якім могуць удзельнічаць усе грамадзяне. Яго пераможца будзе заахвочаны грашовай прэміяй або бясплатным забеспячэннем газу на працягу года.

М. ДЗЯНІСАЎ — ЧЭМПІЁН ГОРАДА

Трэнер спартыўнай школы Мікалай Дзянісаў стаў новым чэмпіёнам гарадскога турніру шахматыстаў. У яго 11 перамог, 3 нічыі і ніводнага паражэння. Чэмпіёну 24 гады, ён прыкметна прыбавіў у гульні і з зайздросным эмацыянальным і валявым уздымам змагаецца да перамогі.

АБ’ЯВА

У сувязі з тым, што на торфабрыкетным заводзе ўтварыўся запас брыкету, адміністрацыі прадпрыемства дазво- лена рэалізаваць яго ў красавіку арганізацыям, установам і калгасам па цане 13 руб. 10 кап. за тону, а насельніцтву — па 10 руб. 50 кап.

■ Старонкі газеты гартала Жанна БЯЛЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *