Пачаўся падсеў траў

Экономика и финансы

З палёў сышоў снег, усталявалася цёплае надвор’е, што дае магчымасць аграномам сельгаспрадпрыемстваў правесці тэрміновую рэвізію пасеваў азімых збожжавых, каб вызначыць участкі, на якіх можна весці падсеў шматгадовых траў.

А паколькі восенню з-за дажджоў план пасеву азімых быў не закрыты, то і выбар плошчаў пад будучыя сенакосы і пашу ў агранамічнай службы абмежаваны. Таму, каб вытрымаць намечаную структуру севазвароту, звесці да мінімуму падсеў траў па яравым кліне ў гэтым сезоне, падсеяць плануемыя 7 200 гектараў, з залужэннем пара прыспешваць.

Гэтую работу ўжо распачалі ў ААТ «Мяжаны» і КУСП «Браслаўскі». У першай гаспадарцы травамі плануюць падсеяць 630 га, у другой — 300. 130 гектараў, а гэта 43,3 % да плана, пойдуць у наступную зіму травастоем у «Браслаўскім». У «Мяжанах» жа насенне траў пакуль пасеялі на плошчы 31 га.

Каб абнавіць сенакосы і пашу, у гаспадарках назапашана дастатковая колькасць насеннага матэрыялу. Праўда, не ўвесь ён пакуль ачышчаны. Напрыклад, у «Відзаўскім» праз ачышчальны агрэгат прапушчана ўсяго 20,5 % насення, у аграсэрвісе — 31,3. А вось у «Бярозавым краі», «Браслаўскім» начышчана з запасам. ■

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *