Браслаўчане выказалі свае ідэі наконт абнаўлення лагатыпу «Браслаўскіх зарніц»

В свободное время

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама ў пачатку лютага бягучага года аб’явіў конкурс па абнаўленні лагатыпа міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы».

Падводзячы вынікі конкурсу, арганізатары адзначаюць вялікую актыўнасць і творчасць яго ўдзельнікаў: нам даслалі больш за 25 работ. Многа вартых увагі эскізаў лагатыпа прадставілі ўстановы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама: Браслаўская гімназія, Кансталінскі ДСБШ, Відзаўская сярэдняя школа, Плюскі ДСБШ, Браслаўская сярэдняя школа № 1 і іншыя. Вельмі ўдалы і прыгожы эскіз лагатыпа свята стварылі супрацоўнікі навуковага аддзела НП «Браслаўскія азёры». Журы адзначыла і высокі ўзровень работы браслаўчаніна Аляксандра Сіпко. Варта выказаць словы ўдзячнасці работнікам бібліятэчных устаноў раёна, якія стварылі годныя лагатыпы: Васілеўскай М. І., Лясюк І. А., Камісаравай Н. Г., а таксама членам аматарскага аб’яднання «Кругагляд» пры Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы.

Усе работы адрозніваюцца добрым густам, адпавядаюць патрабаванням арганізатараў конкурсу. Вызначыць пераможцу было вельмі складана. Аб’ектыўна ацэньваючы эскізы лагатыпаў, журы прыйшло да высновы, што кожная работа мае права быць у ліку пераможцаў, кожная па-свойму дасканалая і крэатыўная. Члены журы прынялі рашэнне пераможцу не вызначаць, а зрабіць добрым падарункам для кожнага канкурсанта ўдзел у выставе, дзе будуць прадстаўлены эскізы лагатыпаў удзельнікаў конкурсу. Выстава будзе ладзіцца ў час правядзення «Браслаўскіх зарніц» на пляцоўцы ля цэнтральнай бібліятэкі.

А з 9 красавіка ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі будуць дэманстравацца ўсе работы, дасланыя на конкурс. Кожны жадаючы зможа на працягу месяца пазнаёміцца з імі. Арганізатары конкурсу маюць намер стварыць электронную версію дасланых конкурсных матэрыялаў і размясціць яе на сайце http://braslav.vitebskregion.gov.by/ru/. А пакуль яшчэ раз дзякуем усім удзельнікам конкурсу за актыўную жыццёвую пазіцыю, творчы падыход і крэатыў.

■ Вольга ЛЯСНЕЎСКАЯ,

член журы конкурсу

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *