НП «Браслаўскія азёры» запрашае на паляванне

Калейдоскоп

Лісіцы і янотападобныя сабакі — менавіта гэтыя дзікія жывёлы з’яўляюцца асноўнымі пераносчы- камі шаленства. З мэтай аховы здароўя людзей, папярэджвання захворванняў хатніх жывёл і недапушчэння нанясення ўрону народнай гаспадарцы НП «Браслаўскія азёры» ў сакавіку праводзіць шэраг мерапрыемстваў па скарачэнні колькасці гэтых звяроў. У прыватнасці, будзе арганізавана загоннае паляванне ў месцах іх найбольшай канцэнтрацыі.

Нацыянальны парк запрашае паляўнічых прыняць самы актыўны ўдзел у знішчэнні небяспечных звяроў.

Па ўсіх цікавячых пытаннях звяртайцеся ў аддзел паляўнічай гаспадаркі нацпарка або па тэлефоне 67-4-24.

Сяргей ТУРОНАК,

начальнік аддзела паляўнічай

гаспадаркі НП «Браслаўскія азёры».