Будаўніцтва жылля на Браслаўшчыне ў лічбах

Строительство. ЖКХ. Благоустройство

На тэрыторыі Браслаўскага раёна ў 2017 г. уведзена ў эксплуатацыю 106 кватэр агульнай плошчай 10 020 квадратных метраў, што склала 100,6 % да прадугледжанага гадавога задання і 163 % да ўзроўню 2016 г.

У раёне актыўна ўзводзяць жыллё індывідуальныя забудоўшчыкі. Грамадзяне за мінулы год пабудавалі 46 індывідуальных жылых дамоў агульнай плошчай 7 001 квадратны метр, што склала 69,9 % агульнага ўводу па раёне.

Здадзены ў эксплуатацыю 60-кватэрны энергаэфектыўны жылы дом у г. Браславе агульнай плошчай 3 019 квадратных метраў (30,1 % агульнага ўводу), у якім 10 кватэр пабудавана для шматдзетных сямей і 2 — для прадастаўлення на ўмовах найму жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Для забеспячэння грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у раёне пабудавана 4 014 квадратных метраў (40,1 % ад агульнага ўводу), у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай — 3 860 квадратных метраў (38,5 %).

На рэалізацыю жыллёвай праграмы выкарыстана 7,1 млн рублёў. Асноўнымі крыніцамі фінансавання жыллёвага будаўніцтва сталі сродкі насельніцтва (6,5 млн руб., ці 90,8 %) і крэдыты (пазыкі) банкаў (0,6 млн руб., ці 8,5 %).

■ Галоўнае статыстычнае

ўпраўленне Віцебскай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *