ЗМЕНЕНЫ РЭЖЫМ ЛОЎЛІ РЫБЫ

Человек и закон

Рашэннем Віцебскага аблвыканкама ўнесены змяненні ў дагавор арэнды рыбалоўных угоддзяў з ПУП «Лідзія Тур», якое арандуе ўчастак ракі Друйка ад маста ў в. Гавейкі да плаціны Друйскай ГЭС. Узгаданым дакументам арандатару забаронена арганізацыя платнага аматарскага рыбалоўства.

Згодна з дзеючымі правіламі вядзення рыбнай гаспадаркі і рыбалоўства на арандуемым участку ракі ўсім без выключэння рыбаловам-аматарам дазволена выкарыстоўваць прылады лоўлі, аснашчаныя не больш як пяццю кручкамі. Падводнае паляванне і лоўля на дарожку з суднаў з рухавікамі па-ранейшаму застаюцца забароненымі.

■ Вадзім ЖУРАЎСКІ,

нам. начальніка міжраённай інспекцыі АЖ і РС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *