Вечар выпускнікоў — сустрэча школьных сяброў

В свободное время

У мінулую суботу ўстановы адукацыі раёна гасцінна адчынілі дзверы для сваіх гасцей — выпускнікоў розных гадоў.

У першай гар адской школе гэты дзень быў асабліва ўрачыстым, бо летась установе адукацыі споўнілася 50 гадоў з дня адкрыцця. Ужо ў фае гучалі радасныя воклікі і ветлівыя словы былых аднакласнікаў. Шчырыя ўсмешкі і цёплыя абдымкі напаўнялі іх сэрцы радасцю. Адны скончылі школу пяць гадоў таму назад, іншыя — пяцьдзясят, а хтосьці толькі ў мінулым годзе. Але ўсім аднолькава цікава было прыйсці сюды, сустрэцца са сваімі настаўнікамі і школьнымі сябрамі, узгадаць былыя гады, даведацца, як склалася жыццё аднакласнікаў і сяброў.

Дарагіх гасцей шчыра вітала дырэктар школы Тамара Стома. Яна выказала словы радасці ад гэтай сустрэчы і расказала пра сучасныя школьныя будні, поспехі вучняў і настаўнікаў.

Затым падчас вясёлага і адначасова кранальнага мерапрыемства ўсіх выпускнікоў выклікалі на сцэну, асабліва віталі юбілейныя выпускі. Прысутныя то ўзрываліся смехам, то, затойваючы дыханне, слухалі, калі былыя вучні ўзгадвалі цікавыя моманты са свайго школьнага жыцця. А самымі важнымі былі ўспаміны першых выпускнікоў гэтай школы. Праўда, іх прыйшло нямнога, але госці з радасцю расказалі, як 50 гадоў таму назад пераходзілі ў новы светлы будынак.

Выхад выпускнікоў чаргаваўся з нумарамі мастацкай самадзейнасці, якія падрыхтавалі не толькі сённяшнія вучні, а і госці. Асобным момантам мерапрыемства стала кніга памяці, гартаючы старонкі якой, прысутныя ўзгадалі імёны педагогаў, якіх ужо няма з імі. Колькі цёплых слоў удзячнасці пачулі ў гэты вечар настаўнікі і класныя кіраўнікі ад былых вучняў за атрыманыя веды і мудрыя парады, якія дапамаглі ім у дарослым жыцці!

 

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *