Браслаўчане СЯРОД ЛЕПШЫХ ЗАХАВАЛЬНІКАЎ

Выставки

У Лепелі адбыўся абласны фальклорны форум, дзе вызначылі лепшыя калектывы і ўстановы, якія ўносяць уклад у захаванасць нацыянальнай культуры. Браслаўчане на ім атрымалі адразу дзве ўзнагароды!

вышивкаМерапрыемства, арганізатарам якога з’яўляецца Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, праводзіцца для адраджэння і папулярызацыі фальклору, народных рамёстваў, падтрымкі людзей і калектываў, што займаюцца гэтай справай.

Праграма сёлетняга форуму была насычанай і разнастайнай. У яго рамках адбылася абласная канферэнцыя «Традыцыйны фальклор у сучаснасці», дзе ўдзельнікі абмяркоўвалі пытанні захаванасці аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. На ім з дакладам пра стан і вывучэнне народных традыцый у раёне выступіла метадыст Браслаўскай ЦКС Вольга Букіс.

Яркай падзеяй мерапрыемства стаў галаанцэрт удзельнікаў абласнога агляду-конкурсу фальклорных калектываў, нумары для якога адбіраліся на працягу ўсяго года. Удзел у ім прыняў народны калектыў «Вярба» Дрысвяцкага СДК. За сваю нястомную працу па вывучэнні і папулярызацыі фальклору прадстаўнікі Браслаўшчыны былі ўзнагароджаны дыпломам 3 ступені.

Значная ўвага на форуме была ўдзелена і абласной выстаўцыонкурсу традыцыйнай вышыўкі «Юбілейныя сімвалы», прысвечанай 80-годдзю стварэння Віцебскай вобласці. На ёй дэманстраваліся вышываныя работы майстроў з усёй Віцебшчыны. Па выніках агляду журы прысудзіла першае месца вышыўцы, прадстаўленай музеем традыцыйнай культуры Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў.

■ Алена НАБЕЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *