Вандруем разам у Богіна

Калейдоскоп

5Гэты населены пункт упершыню ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах у 1514 годзе. Прапануем вашай увазе пяць прычын, якія даюць падставу пабываць тут і пазнаёміц ца з гэтым кутком Браслаўшчыны бліжэй.

 

КРЫНІЦЫ З ВАДОЙ

У ваколіцах Богіна ёсць дзве крыніцы, якія паважаюцца мясцовымі жыхарамі. Адна носіць назву Макавееўская, і па традыцыі вернікі Богінскага прыходу бяруць з яе ваду на першы Спас у жніўні. З другой жа богінцы набіраюць ваду на Благавешчанне.

ДАМБА 18 СТАГОДДЗЯ

У 1787 годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Адамовіча праз возера Богінскае была пабудавана штучная дамба, якая злучыла Богіна з мястэчкам Угар. Яна ж, верагодней за ўсё, і паслужыла асновай для сучаснага маста ў аграгарадку.

ПОМНІК У ГОНАР ЗЕМЛЯКОЎ

7Помнік загінулым падчас Вя- лікай Айчыннай вайны землякам — фігуры воіна і дзяўчыны — пастаўлены ў населеным пункце ў 1972 годзе. Такім чынам богінцы ўшанавалі памяць 150 аднавяскоўцаў, якія не вярнуліся з вайны.

 

АСТРАВЫ-ЛЕГЕНДЫ

Ці вядома вам, што на мясцовым возеры налічваецца восем астравоў? Два з іх — Гарадзішча і Церанцейка — з канца 80-х гадоў лічацца помнікамі прыроды. З імі звязана шмат легенд і паданняў. Адна, напрыклад, апавядае, што на Гарадзішчы з часоў Полацкага княства існавала памежная крэпасць. Таксама там мелася язычніцкая бажніца з каменнымі ідаламі.

ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА8

Царква ў Богіне пабудавана прыкладна ў канцы ХІХ стагоддзя. Падчас Першай сусветнай вайны на тэрыторыі населенага пункта вяліся актыўныя дзеянні, загінула шмат людзей. Дзеля ўшанавання іх памяці ў царкве ўсталяваны мемарыяльныя дошкі.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.