Малюнак вучаніцы 4 класа Насці Герцавай трапіў на насценны каляндар

Калейдоскоп Люди

11111У Мінску падвялі вынікі конкурсу «Намаляваныя вершы», арганізаванага Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і мясцовым аддзелам ГА «Польская маці школьная» для дзяцей, якія вывучаюць польскую мову. Праз удзел у ім беларускія школьнікі паказалі сваё разуменне вершаў польскіх паэтаў і перадалі ў фарбах уражанні ад іх.

Вынікам конкурсу, удзел у якім прымалі вучні як пачатковых, так і старэйшых класаў, стала выданне адмысловага насценнага календара на 2018 год. У яго аснову ляглі работы-пераможцы, абраныя журы. У іх лік трапіў і малюнак вучаніцы 4 «А» класа СШ № 1 Насці Герцавай, якая ўжо чацвёрты год наведвае факультатыў па польскай мове. Работай браслаўчанкі ў календары прадстаўлены першы месяц новага года: дзяўчынка ўвасобіла ў фарбах сюжэт верша пра зіму паэтэсы Ядвігі Калеснік.

Пра сваю перамогу юная мастачка даведалася з падзячнага пісьма за подпісам Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрада Паўліка, што прыйшло на яе адрас. На памяць пра ўдзел у конкурсе ў Нас ці застануцца таксама памятныя падарункі, каляндар з яе малюнкам і, безумоўна, прыемныя ўражанні.

■ Жанна БЯЛЬКО.

Фота аўтара