НАВАГОДНІЯ ВЯСЁЛЫЯ СВЯТЫ для кожнага дзіцяці

Акции, конкурсы, выступления Калейдоскоп

img-20161216234700-681Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартавала 11 снежня і працягнецца да 10 студзеня наступнага года. Не застануцца ў баку ад святочнага марафону арганізацыі і прадпрыемствы Браслаўшчыны.

У нашым раёне пройдуць навагоднія прадстаўленні для таленавітых і адораных дзяцей, таксама для дзяцей са шматдзетных сем’яў і тых, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы. Па традыцыі прадстаўнікі раённай улады і органаў мясцовага кіравання, устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый, праваахоўных органаў, грамадскіх арганізацый і іншых службаў наведаюць дом сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем’і, павіншуюць дзяцей з Калядамі і Новым годам, абавязкова ўручаць падарункі, а таксама акажуць неабходную дапамогу ў вырашэнні іх праблем.

Галоўным мерапрыем- ствам у рамках акцыі стане навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі, якое запланавана на 22 снежня. Яго ўдзельнікі — пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, лідары дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў. Галоўную ёлку краіны наведаюць таксама і браслаўскія школьнікі.

Выдатнікі і самыя актыўныя вучні прымуць удзел у пераднавагоднім свяце, якое штогод праходзіць у Віцебску і дзе іх павіншуе кіраўніцтва вобласці.

Шмат разнастайных вясёлых мерапрыемстваў пройдзе для дзяцей і на Браслаўшчыне. Самым галоўным з іх стане дабрачынны ранішнік з удзелам кіраўніцтва раёна. Ва ўсіх дзіцячых садках і школах, на многіх прадпрыемствах і ў арганізацыях адбудуцца навагоднія ранішнікі. Пройдуць святочныя прадстаўленні і ў Раённым цэнтры культуры.

■ Алена ПЯТУШКА.