Соты браслаўчанін у гэтым годзе — Сцяпан Трашчынскі

Калейдоскоп Люди Новости

У гэтым годзе органы ЗАГС адзначаюць 100-гадовы юбілей. З гэтай нагоды галоўным упраўленнем юстыцыі было запланавана шмат мерапрыемстваў, у тым ліку вылучэнне сотых па ліку самых важных падзей у жыцці чалавека — нараджэння і ўступлення ў шлюб.1

Для сям’і браслаўчан Трашчынскіх звычайная працэдура запісу нараджэння дзіцяці стала прыемным сюрпрызам: толькі ў ЗАГСе яны даведаліся, што рэгістрацыя іх сыночка Сцяпана аказалася сотай. Разам з пасведчаннем у той дзень шчаслівыя бацькі атрымалі шчырыя віншаванні ад начальніка аддзела ЗАГС Галіны Юрэнка.

Дарэчы, Сцяпан не першае дзіця ў Таццяны і Валерыя: у сям’і выхоўваюцца дзве дачушкі Софія і Марыя. Аднак бацькі не лічаць сябе шматдзетнымі, кажуць, што такой павінна быць статыстычная беларуская сям’я.

■ Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.