Адкрыты урок, прымеркаваны да Сусветнага дня энергазберажэння

Калейдоскоп

Адкрыты урок геаграфіі, прымеркаваны да Сусветнага дня энергазберажэння, прайшоў у браслаўскай гімназіі. На ім прысутнічалі прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама, цэнтра экалагічных рашэнняў, абласнога дэпартамента па энергазберажэнні.3

Тэма занятку па навучальнай праграме — уплыў дзейнасці чалавека на клімат — даволі трапна супала з міжнароднай датай. Пад кіраўніцтвам вопытнага настаўніка Валянціны Жылевіч вучні вызначылі крыніцы забруджвання атмасферы, наступствы гэтага працэсу і спосабы барацьбы з ім, даступныя літаральна кожнаму.

4Гаворка ішла пра эканамічныя лямпачкі, адмаўленне ад аўтатранспарту, сартаванне смецця і т. п. Завяршыўся ўрок цікавым дыялогам школьнікаў і іх гасцей, а таксама праглядам тэматычных відэаролікаў па тэме пагаднення мэраў наконт кліматычнай нейтральнасці.2

■ Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.