Ці правамерна аштрафавалі?

Спрашивайте-отвечаем

gen340_650638Нядаўна ехаў на ўласным аўтамабілі ў бок Мёр. З акна выкінуў на абочыну папяровую сурвэтку, за што мяне спынілі супрацоўнікі транспартнай інспекцыі і аштрафавалі. Я разумею, што здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, але патлумачце, ці маюць права штрафаваць мяне інспектары ўзгаданага органа.

ВАЛЕРЫЙ, Браслаў.

Як паведаміў начальнік рэгіянальнага аддзела кантроля аўтамабільнага транспарту ў г. Браславе Іван Дуброўскі, згодна з артыкулам 3.17, артыкулам 3.30 п. 13 Працэсуальна-выканаўчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь транспартная інспекцыя Мінтранспарту рэспублікі з’яўляецца структурай, якая ўпаўнаважана разглядаць справы аб адміністрацыйных парушэннях, прадугледжаных часткай 1 артыкула 18.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Менавіта пад гэты артыкул і трапляюць дзеянні Валерыя. За здзейсненае ім парушэнне прадугледжаны штраф ад 1 да 2 базавых велічынь. ■