Як плаціць за АСВЯТЛЕННЕ МЕСЦ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ

Калейдоскоп

Жыхары шматкватэрных дамоў з 2016 года ў 2адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2015 года № 535 «Аб прадастаўленні жыллёва-камунальных паслуг» сталі цалкам аплачваць расходы на асвятленне месц агульнага карыстання. Па словах вядучага энергетыка КУП ЖКГ Аляксея Калашнікава, паняцце «асвятленне месц агульнага карыстання» азначае выкарыстанне электраэнергіі, якую спажываюць асвятляльныя прыборы, устаноўленыя пры ўваходзе ў пад’езд, на лесвічных пралётах, у тамбурах, у праходах падвальных памяшканняў, а таксама звонку пад казыркамі пад’ездаў.

Ва Указе Прэзідэнта № 107 ад 23.03 2016 г. «Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, аказваемых насельніцтву» вызначаны гранічныя ўзроўні тарыфаў на асноўныя віды жыллёва-камунальных паслуг.

— У прыватнасці, — кажа А. Калашнікаў, — на асвятленне дапаможных памяшканняў на аднаго чалавека ў месяц належыць 3,3 кВт·г. Гранічны памер падразумявае, што налічыць менш у залежнасці ад аб’ёмаў спажывання электраэнергіі можна, а вось больш — нельга. Напрыклад, у шматкватэрным доме жывуць 40 чалавек. Памнажаем колькасць жыльцоў на ўстаноўлены ліміт і атрымліваем 132 кВт·г. Гэта максімальны аб’ём, кошт якога можна штомесячна спаганяць са спажыўцоў дадзенага дома за асвятленне месц агульнага карыстання. Калі ж прыбор уліку электраэнергіі пакажа большую лічбу, то за перарасход кілаватаў давядзецца плаціць абслугоўваючай арганізацыі, у нашым выпадку «Браслаў-камунальніку».

Энергетык камунальнай службы засяроджвае ўвагу спажыўцоў, што ўстаноўленыя гранічныя тары фы на аплату электраэнергіі разлічаны на цэнтральныя праходы падвальных памяшканняў, а вось у падвалах для асабістых патрэб яна павінна аплачвацца іх карыстальнікамі.

Каб на законных падставах карыстацца электраэнергіяй у падвалах для асабістых патрэб, неабходна звярнуцца ў «Браслаўамунальнік» з заявай на заключэнне дагавора на дадатковую паслугу па электразабеспячэнні, самастойна заказаць праект і падключыць сілкаванне асабістага падвальнага памяшкання праз індывідуальны электралічыльнік. У іншым выпадку давядзецца абмежавацца аўтаномным асвятляльнікам.

Нагадваем, што згодна з арт. 20.10 КоАП самавольнае падключэнне прыёмнікаў электраэнергіі, у тым ліку і ў асабістых падвальных памяшканнях, цягне за сабой накладанне штрафу ў пяцікратным памеры сумы прычыненага ўрону.

■ Казімір ПЯТУШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *