ЧАРГОВАЯ ПЕРАМОГА браслаўскіх фларыстаў

Выставки Калейдоскоп

imageДыплом ІІ ступені прывезлі гурткоўцы цэнтра дзяцей і моладзі Паліна Лявонава і Аляксандра Стрыновіч з абласной выстаўкі «Лёд. Кветкі. Фантазія».

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу-выстаўкі «Лёд. Кветкі. Фантазія» праходзіў напрыканцы лістапада ў Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі. З усіх рэгіёнаў было прадстаўлена каля 200 работ у розных намінацыях. Вырабы выконваліся з прыроднага матэрыялу. Адначасова з выстаўкай адбыўся вочны конкурс, у якім удзельнічалі 20 каманд з вобласці.

Гонар прадставіць на ім Браслаўскі раён выпаў навучэнкам Галіны Ставіцкай Аляксандры Стрыновіч і Паліне Лявонавай, якія займаюцца ў аб’яднанні «Каларыт». Абедзве дзяўчынкі вельмі старанныя і творчыя, валодаюць мастацкім густам і неардынарна падыходзяць да сваіх работ. Пры гэтым летась яны ўжо паспяхова ўдзельнічалі ў такім конкурсе (былі ў прызёрах), таму ведалі, якія патрабаванні прад’яўляюцца, а таксама мелі пэўны вопыт.

Сёлета на конкурсе неабходна было за дзве гадзіны зрабіць фларыстычную цацку «Сімвал года». Паліна і Аляксандра справіліся з заданнем за вызначаны час і змайстравалі жоўтага сабачку з засушаных лісточкаў і кветак. Цацка атрымалася аб’ёмнай, яркай і арыгінальнай.

Журы ацаніла творчы падыход браслаўчанак, іх незвычайнае рашэнне і дызайнерскую задумку. У выніку дзяўчынкам уручылі дыплом ІІ ступені.

У Браслаўскім ЦДіМ ганарацца чарговым дасягненнем гурткоўцаў і іх педагога, бо гэта даволі сур’ёзны і прэстыжны конкурс сярод устаноў, і спадзяюцца, што на іх рахунку будзе яшчэ не адна перамога.

■ Алена НАБЕЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *