Сур’ёзны падыход да работы Алёны Кузьменка

Люди

33333Пасля заканчэння Віцебскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа Алёне Кузьменка прапаноўвалі першае рабочае месца ў абласным цэнтры. Аднак яна хацела працаваць толькі на Браслаўшчыне, сюды і вярнулася. Уладкавалася поварам Гірэйшанскай школы. Затым знаходзілася ў водпуску па доглядзе дзіцяці.

Калі сёлетняй вясной у сельгаспрадпрыемствах пачалася ідэнтыфікацыя жывёлы са стварэннем адзінай базы даных, запатрабаваліся спецыялісты, якія валодаюць пэўнымі навыкамі работы з камп’ютарам. І Алёна прапанавала свае паслугі дырэкцыі ААТ «Агравідзы». Менавіта дзякуючы яе скрупулёзнай рабоце гаспадарка з самым вялікім пагалоўем БРЖ у раёне адной з першых завяршыла працэс ідэнтыфікацыі. Цяпер Алёна Кузьменка працуе на пасадзе заатэхніка-селекцыянера малочнатаварнага комплексу «Відзы-Лаўчынскія».

■ Тэкст і фота Аляксандра АЗЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *