1111

Перажыць трагедыю і стаць зоркай спартыўнага небасхілу змагла Крысціна Фяклістава

Власть и общество Люди

Пра выпрабаванні, якія часам сустракаюцца на жыццёвым шляху, звычайна кажуць: не пажадаеш і ворагу. Аднак, нягледзячы на неймаверныя перашкоды, многія людзі не толькі годна вытрымліваюць удары лёсу, але і дасягаюць значных вяршынь.

У 15 гадоў жыццё зіхаціць рознакаляровымі фарбамі. Наперадзе — цікавы шлях сталення і пазнання, першыя заляцанні і сур’ёзныя планы на будучыню. Пра гэта марыла і Крысціна Фяклістава, якая шчасліва жыла са сваімі бацькамі ў в. Шаўляны Цяцеркаўскага сельсавета.

Wdym9dLQIUs

ТРАГІЧНЫ ПАВАРОТ ЛЁСУ

Але аднойчы вясной, калі прырода радуе ўсіх сваім абуджэннем, хвароба падзяліла лёс дзяўчыны на «да» і «пасля». Раптам у Крысціны адказалі ногі і яна не змагла хадзіць. Аперацыі і разнастайнае лячэнне не давалі станоўчых вынікаў. Штодзённае жыццё ўсёй сям’і сканцэнтравалася на бальніцах, рэабілітацыйных цэнтрах і санаторыях. Аднак надзея на выздараўленне ўсё ж цеплілася ў сэрцах дзяўчыны і яе бацькоў.

Тым часам праходзілі гады, а паляпшэння здароўя не прадбачылася. І Крысціна ўсё часцей стала задумвацца пра тое, што хопіць купацца ва ўласных пакутах, трэба жыць паўнавартасна і цікава. Да таго ж дзяўчыне вельмі цяжка было бачыць перажыванні блізкіх. Мабыць, менавіта вялікая любоў да родных, сябе і жыцця не дала ёй раскіснуць.1111

І Крысціна пачала новае жыццё з чыстага ліста. Што раней было звычайнай справай, то ў інвалідным крэсле патрабавала значных намаганняў. Вельмі няпроста прыгатаваць абед ці прыбраць у хаце, але, галоўнае, ніхто яе не спыняў у гэтых справах. Паступова жыццё ўваходзіла ў сваю каляіну.

АД НЕЧАКАНАЙ СУСТРЭЧЫ ДА СПАРТЫЎНЫХ ПЕРАМОГ

Аднойчы ў Мінску на курсах па асваенні актыўнай каляскі Крысціна пазнаёмілася з хлопцамі і дзяўчатамі з нацыянальнай зборнай краіны, якія на інвалідных калясках займаліся лыжамі. На развітанне моладзь абмянялася кантактамі, а праз некаторы час браслаўчанку запрасілі прыехаць у сталіцу.

— Так першы раз у жыцці, — кажа дзяўчына, — самастойна паехала ў вялікі горад. Да сённяшняга дня не ўяўляю, як на такое адважылася.

x8BJ4WEuLt8Напэўна, маладосць, прага да жыцця і ўнутраны стрыжань дадалі Крысціне ўпэўненасці ў сваіх сілах.

Некалькі гадоў яна займалася лыжным спортам, але потым ёй і сяброўцы прапанавалі паспрабаваць сябе ў фехтаванні на інвалідных калясках. Дзяўчыны згадзіліся і хутка навучыліся ўмела валодаць рапірай, шпагай і шабляй. А ў выніку сталі членамі нацыянальнай зборнай рэспублікі па паралімпійскіх відах спорту.

У Мінску сяброўкі спачатку здымалі пакой, але пасля ўдалага выступлення на міжнародных спаборніцтвах спартсменаў пасялілі ў інтэрнат пры школе алімпійскага рэзерву. Нядаўна ж Крысціна атрымала сацыяльную кватэру, за што вельмі ўдзячная дзяржаве.WuwByjOSJ8o

Кожны дзень у спартсменкі распісаны літаральна па хвілінах. Трэніроўкі доўжацца па некалькі гадзін. І, як запэўніла К. Фяклістава, ніякіх паслабленняў няма.

Прафесіяналізм трэнера і жаданне Крысціны займацца любімай справай даюць добрыя вынікі. У скарбонцы нашай спартсменкі — серабро і бронза на этапах Кубка свету ў Нідэрландах і Польшчы, бронзавы медаль чэмпіянату свету ў Італіі, пасведчанне майстра спорту міжнароднага класа.1y7fMxRBu6c

Жыццё абаяльнай фехтавальшчыцы не абмяжоўваецца толькі спортам. Яна студэнтка факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій універсітэта імя М. Танка і ўжо праз год атрымае дыплом сацыяльнага работніка і педагога.222

Ды і вольны час Крысціна са сваёй сяброўкай праводзяць цікава і насычана. Напрыклад, падчас адпачынку на Кіпры яны разам з дайвінг-інструктарам апускаліся ў марскія глыбіні.

К. Фяклістава ўпэўнена ідзе да здзяйснення мэты — прыняць удзел у Паралімпіядзе у 2020 г., якая адбудзецца ў Токіа. Для гэтага ёй трэба прайсці нямала адборачных этапаў з выдатнымі вынікамі.

Хочацца спадзявацца, што ў прыгожай мэтанакіраванай і моцнай духам дзяўчыны абавязкова ўсё атрымаецца.

Безумоўна, спорт — штодзённая барацьба з самім сабой, са сваім дрэнным настроем ці лянотай, — дзеліцца думкамі субяседніца. — Але па-іншаму нельга, бо канкурэнцыя сур’ёзная. Па сутнасці ж, менавіта дзякуючы фехтаванню ў мяне з’явілася мэта ў жыцці, таму кожная трэніроўка, нягледзячы на стомленасць, прыносіць радасць.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота з асабістага архіва Крысціны Фякліставай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.