Кветкавы аазіс у СШ №2

Калейдоскоп Люди

Як жа зімовымі пахмурнымі днямі нам не хапае яскравых фарбаў і зеляніны! Таму з задавальненнем накіроўваем свой позірк на пакаёвыя расліны. Нават некалькі кветак на падаконніках цешаць вока і ўздымаюць настрой. А калі іх больш за сто ў адным памяшканні?1

Адначасова здзіўленне і захапленне ўзнікаюць, калі ўваходзіш у метадычны кабінет СШ № 2. Уражанне такое, быццам трапляеш у экзатычны сад. Шматлікія расліны розных відаў, форм і памераў дружна размясціліся па суседстве.

— Ідэя стварэння экалагічнага кабінета ўзнікла паступова, — кажа намеснік дырэктара школы па вучэбнай рабоце Людміла Струкава. — Спачатку з дому прынесла вялікія кветкі, бо ім не хапала месца. Памаленьку папаўняла іншымі, потым да ідэі далучыліся і калегі.

Так у школе з’явіўся цудоўны кветкавы аазіс, дзе можна адпачыць і атрымаць зарад энергіі.

Сваю «раслінную» ідэю настаўніца прадставіла на адпаведным абласным конкурсе, дзе ў намінацыі «Калекцыя кветак» атрымала ІІІ месца. У планах няўрымслівай гаспадыні саду — далей папаўняць яго прыгожымі раслінамі, а таксама далучаць вучняў да прыгажосці.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *