Лепшы мытны інспектар

Люди

1Другі год запар у Віцебскай мытні вядзецца спаборніцтва паміж аддзеламі афармлення і іх супрацоўнікамі. Прыемна, што па выніках работы за квартал пастаянна вызначаюцца браслаўчане. На гэты раз сярод лепшых аказаўся і Іван Алёхна. Амаль 5 гадоў ён працуе ў пункце пропуску «Урбаны», добрасумленна выконваючы абавязкі старшага інспектара. За ініцыятыву, адказнасць, вернасць службе менавіта І. Алёхна ўдастоены звання лепшага супрацоўніка і памятнага знака «Лепшы інспектар аддзела аперацый і кантролю».

■ Тэкст і фота Веры БУЛАНАВАЙ.