Інавацыйная ідэя прынясла гімназістам дыплом ІІ ступені на этапе рэспубліканскага конкурсу

Калейдоскоп

Лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня выбіралі на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу, які праходзіў на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Яго мэта — выявіць і ўкараніць у практыку найбольш цікавыя ідэі ў арганізацыі выхавання вучняў.

in0hsor68VE
Каманда браслаўскай гімназіі прадставіла праект «Натхненне».

На гэтым мерапрыемстве браслаўская гімназія прадставіла праект «Натхненне», у рамках якога настаўнікі і навучэнцы ўстановы адукацыі некалькі гадоў вырошчваюць расаду і рэалізуюць яе арганізацыям раёна.

У сталіцы свой вопыт у бізнес-кампаніі прадстаўлялі педагогі Іна Шавец і Людміла Патапенка, а таксама навучэнцы Ганна Бялусь, Віктар Жораў, Вячаслаў Ананіч, Таццяна Урбановіч, Ангеліна Максімовіч, Глеб Скур’ят і Дар’я Блізняцова.

Інавацыйная ідэя браслаўскай каманды і яе неардынарная абарона былі высока адзначаны журы. І ў сваёй намінацыі гімназісты атрымалі дыплом ІІ ступені. Таму дадому яны вярнуліся задаволеныя і з багажом цікавых інавацыйных ідэй.

■ Алена ПЯТУШКА.