На «Брукоўцы» устанавілі 6 лавачак з дрэва і каменю

Строительство. ЖКХ. Благоустройство

IMG_8857 (Medium)

IMG_8858 (Medium)

У зоне адпачынку «Брукоўка» завершана ўстаноўка лавачак, аснову якіх складаюць габіёны. Усяго вакол аўтамабільнай паркоўкі з’явілася 6 такіх збудаванняў. Кожнае абсталявана індывідуальнай падсветкай. Па словах дырэктара КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік» Віталя Трафімянкова, уласным святлом у хуткім часе абзавядуцца і малыя архітэктурныя формы, якія стаяць побач. Адметна, што энергія, якой будуць сілкавацца лямпы, «выпрацоўваецца» тут жа — у сонечных панэлях. ■

Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.