Якія фільмы здымаліся на Браслаўшчыне

Калейдоскоп

image17520652_ef513eb648efafbae4488abe92e0590fНекранутая прырода, маляўнічыя азёры і цікавая архітэктура прывабліваюць не толькі турыстаў, аматараў адпачыць у цішы, але і … кінарэжысёраў. Таму жадаючым яшчэ раз паназіраць за краявідамі Браслаўскага раёна можна параіць паглядзець мастацкія фільмы ранейшых часоў і нават сучасныя.

Калі складаць спіс такіх кінастужак, абавязкова варта згадаць фільм вядомага рэжысёра Віктара Турава «Вайна пад стрэхамі». Яшчэ чорна-белы, ён быў зняты па матывах рамана беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча, прысвечанага падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Падчас здымак Браслаўшчыну наведалі вядомыя акцёры таго часу, а таксама і Уладзімір Высоцкі, які быў задзейнічаны ў невялікім эпізодзе. Падчас знаходжання ў Друі за некалькі дзён Уладзімір Сямёнавіч напісаў і песню «Как призывный набат», што гучыць у фільме.

У 1973 — 1974 гадах на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёр Мікалай Калінін зняў мастацкі фільм для падлеткаў «Бронзавая птушка» — другую частку прыгодніцкай трылогіі «Корцік». Сярод месц, якія трапілі ў аб’ектывы кінакамер здымачнай групы, можна назваць сядзібу Плятэраў, што знаходзіцца недалёка ад мястэчка Опса.

Фільм «Чудо с косичками», прысвечаны славутай гімнастцы Вользе Корбут, з’явіўся на экранах у 1976 годзе. Уважлівым гледачам няцяжка будзе заўважыць, што ў кінастужку трапілі і кадры «з удзелам» тагачаснага Браслава.

Сучасныя кінарэжысёры таксама памятаюць пра наш раён. Напрыклад, беларускія кінааматары чакаюць выхаду першага беларускамоўнага фэнтазі «Неруш», заснаванага на матывах народных легенд. Пакуль што фільм знаходзіцца на стадыі дапрацоўкі, але ўжо цяпер стала вядома, што яго здымачная група завітала і да нас. Адным з асноўных месц здымак фільма стала Друя.

Нельга не падзяліцца і наступным цікавым фактам. Па некаторых звестках, аднаго з гігантаў кіна- і тэлеіндустрыі — галівудскую кампанію Warner Brothers — стварылі Гары, Джэк, Сэм і Альберт Уорнэры — чацвёра з 12 дзяцей Бэні Ворана, шаўца з мястэчка Краснасельцы нашага раёна.

■ Віка ГІР’ЯТОВІЧ, студэнтка 3 курса

філалагічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава.

3 комментария для “Якія фільмы здымаліся на Браслаўшчыне

  1. Санёк, дзякуй за ўдакладненне

  2. Дзякуй аўтарцы і газеце за цікавы артыкул. Але тое-сёе патрабуе удакладнення.
    У Опсе здымалася «Зацішша» — мастацкі тэлефільм 1981 года, па матывах аднайменнай аповесці І. С. Тургенева, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм».
    «Бронзавая птушка» здымалася не ў Опсе, а у в. Яшунай Шальчынінкайскага раёна Вільнюскага павета.
    Уорнэры не з нашых Краснасельцаў, на жаль. Але «шухер» з гэтай нагоды быў не слабы, больш верагодна, што яны са Шчучына …
    Былі і дакументальныя фільмы,якія здымаліся на Браслаўшчыне, напрыклад — «Через столетия» https://www.youtube.com/watch?v=phJQFjy5guM

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *