Цяпер і ў Браславе вырабляюць смятану

Новости

Браслаўскі цэх па вырабе сыроў выпусціў новы від прадукцыі — смятану. Першыя 3партыі яе ўжо больш як тыдзень таму назад разышліся па гандлёвай сетцы ўсёй Беларусі.

Сыраробы нічога новага не прыдумвалі, кажуць, што проста вярнуліся да былога вопыту: калісьці Браслаўскі малаказавод ужо вырабляў смятану. Цяпер жа грэх не выкарыстоўваць магчымасці новага абсталявання цэха, а таксама і лішкі сыравіны. Так, калі раней вяршкі адпраўлялі назад у Глыбокае, то сёння частка іх ідзе на выраб тварожнага крэму, частка — на смятану. Наладжана амаль безадходная вытворчасць.

Вывучаем упакоўку і склад. Смятана тлустасцю 23 % выпускаецца фасоўкай у 230 г. Дробная каробач- ка больш зручная і выгадная ў зімовы перыяд: да такой высновы работнікі прыйшлі з асабістага гаспадарчага вопыту. Склад цалкам натуральны — вяршкі і закваска. Які кошт? У фірменнай краме цэха смятана каштуе 1 рубель 24 капейкі.

Новы прадукт прайшоў усе патрэбныя лабараторныя іспыты, цэх атрымаў неабходныя сертыфікаты.2

Прадэгуставаць браслаўскую смятану ўжо ўдалося. Хоць па ўтрыманні тлушчу яна не самая тлустая, аднак лыжка ўпэўнена стаіць ва ўпакоўцы. На выгляд аднародная, ніякіх крупінак, на спробу — смачная. Спадзяёмся, што цэх будзе трымаць марку і мясцовая прадукцыя прыйдзецца даспадобы браслаўчанам.

■ Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.