Семінар у рамках двух праектаў

Главное

Семінар у рамках адразу двух праектаў — «Жыць у экагорадзе: хто, калі не мы. Фарміраванне экасвядомых паводзін жыхароў г. Браслава і раёна» і «Браслаўскі раён — першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт Беларусі» — адбыўся ў нашым горадзе ў аўторак. Размова на ім ішла пра экалагічную свядомасць.111

запрасілі на мерапрыемства пераважна педагогаў: прадстаўнікоў школ, дзіцячых садкоў, цэнтраў дзяцей і моладзі і карэкцыйнага, дзіцячай школы мастацтваў.

Пра мэты ініцыятыў і этапы іх рэалізацыі расказвалі старшыня РГА трансгранічнага супрацоўніцтва «Еўрарэгіён “Азёрны край”» Юлія Герцава і эксперт Цэнтра экалагічных рашэнняў Дзмітрый Буронкін. Пры гэтым было адзначана, што на Браслаўшчыне ў накірунку экалагічнага выхавання падрастаючага пакалення робіцца нямала. Зацікаўленыя службы, грамадскія аб’яднанні, установы адукацыі ладзяць дзясяткі профільных мерапрыемстваў, часта сумесных. Сярод апошніх — акцыі па ўборцы смецця ўздоўж берагавой лініі возера Дрывяты, фрымаркет, абсталяванне шэрагу новых кантэйнерных пляцовак. І калі гэта — прыклады ўскоснага выхавання, то работа з дзецьмі ў сценах школьнага класа — ужо непасрэднага.

Д. Буронкін, кажучы пра аспекты навучальна-выхаваўчага працэсу, завастрыў увагу прысутных на шырокіх магчымасцях сучасных тэхналогій, іх даступнасці і эфектыўнасці. Тут, як кажуць, галоўнае — жаданне. А той, хто шукае, заўсёды знойдзе. І не так важна, ідзе размова пра новыя ідэі ў выхаваўчай рабоце ці пошук сродкаў на рэалізацыю чарговай экалагічнай ініцыятывы.

■ Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.