У раёне прайшоў субботнік

Новости Строительство. ЖКХ. Благоустройство

image (34)У суботу работнікі раённых арганізацый дружна выйшлі на восеньскі раённы суботнік, каб перад пачаткам замаразкаў прывесці ў парадак свае тэрыторыі — сабраць нанесеную ветрам пясчаную сумесь, ужо апалую лістоту. Агульныя сілы гараджан былі сканцэнтраваны ў грамадскіх месцах — гарадскім парку, скверы паміж падраздзяленнем Беларусбанка і школай № 1, леснічоўцы. Уздоўж вул. Садовай супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі працягвалі фігурную падрэзку дрэў.

14

Жаночы калектыў дзіцячага сада № 3 з шэфскай дапамогай тэхнікай ПМК-42 і КУП «Браслаў-камунальнік» выкарчаваў і вывез састарэлыя кусты акацыі, што раслі ўздоўж агароджы дзіцячай установы, спланаваў тэрыторыю для пасеву газоннай травой. У гэты ж час у двары садзіка кіпела работа па ўстаноўцы дзіцячага гульнявога комплексу, які закупіў для дашкольнай установы аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Штатным работнікам сада ў гэтай агульнакарыснай справе дапамагалі і бацькі, супрацоўнікі іншых гарадскіх арганізацый.15

У сельгаспрадпрыемствах людскія рэсурсы ў большасці былі накіраваны на навядзенне парадку на фермах і прылягаючых да іх тэрыторый. З прыцягненнем і работнікаў сацыяльнай сферы аграрыі ўбіралі прыфермскія тэрыторыі ад смецця, адыходаў будаўнічых матэрыялаў, кармавых рэшткаў, мылі вокны, дзверы, фарбавалі іх.12 13

У Друеўскім сельсавеце зводная брыгада з падключэннем меліярацыйнай тэхнікі і маніпулятара жыллёва-камунальнай гаспадаркі раскарчоўвала прыдарожную тэрыторыю ад хмызнякоў за агр. Друйск. А паблізу з уязным знакам «Друя» супрацоўнікі дзіцячага дома залівалі бетонную пляцоўку для ўзвядзення альтанкі для адпачынку. Дарожнікі ж на гэтым накірунку займаліся рамонтам аўтобусных пляцовак.

У Ахрэмавецкім сельсавеце будаўнічая брыгада КУП «Браслаў-камунальнік» рыхтавала 5 новых пляцовак для пастаноўкі кантэйнераў па паасобным зборы бытавых адходаў — у в. Гайлешы, Азяраўцы і тры ў агр. Ахрэмаўцы.

Увогуле ж трэба сказаць, што і гараджане, і вясковыя жыхары шчыра папрацавалі на грамадскіх работах на агульную карысць.

image (35)

■ Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.