Браслаўскае раённае музейнае аб’яднанне на «Дажынках — 2017»

Калейдоскоп

На абласным свяце працаўнікоў сяла «Дажынкі — 2017» было прадстаўніцтва і Браслаўскага музейнага аб’яднання.

6Супрацоўнікі музеяў удзельнічалі ў самым пачатку мерапрыемства — яго адкрыцці, якое ўрачыста пачалося перад будынкам Дубровенскага райвыканкама. На пляцоўцы работніцы музея побач з прадстаўнікамі іншых раёнаў дэманстравалі адноўленыя традыцыйныя народныя строі Браслаўшчыны і дажыначны сноп, які загадзя быў зроблены музейнымі супрацоўнікамі. Дэкор дажыначнага снапа адлюстроўваў колеры Браслаўшчыны — блакітны і белы — і быў упрыгожаны кветкамі валошкаў і рамонкаў, зробленых з фаамірану. Верхнюю частку снапа завяршылі плеценыя фігуркі з саломы, што вітаюць гасцей свята з хлебам-соллю і гармонікам. Браслаўскую гасцінную пару спляла Вера Шыкалава.5

Таксама супрацоўнікі музея традыцыйнай культуры разам з іншымі прадстаўнікамі Браслаўшчыны забаўлялі гасцей і ўдзельнікаў «Дажынак», паказвалі майстар-класы па народных рамёствах і стваралі святоч ны настрой.

13

■ Элеанора ЗІНКЕВІЧ, загадчыца музея традыцыйнай культуры.

Фота Веры БУЛАНАВАЙ.