ЦІХАЕ ПАЛЯВАННЕ ВАКОЛ ДОМА

Калейдоскоп

3Алена Сяліцкая жыве ў Чэрневе недалёка ад Друйскага лесу. Шматлікія браслаўчане і госці раёна лічаць гэтае месца самым ураджайным на грыбы і ў сезон ціхага палявання едуць сюды за дзясяткі кіламетраў. А Алена Юльянаўна не спяшаецца ў лес: яна выходзіць на ганак і ўжо адтуль прыкмячае маладзенькія грыбочкі. На яе ўчастку растуць абабкі, сыраежкі, белыя. У гэтым упэўнілася і я, калі прыехала да А. Сяліцкай, каб сфатаграфаваць грыбны ўраджай гэтага года.

■ Тэкст і фота Вольгі ПАТАПОВІЧ.