Пяць прычын наведаць Відзы

Калейдоскоп Отдых

Гарадскі пасёлак Відзы знаходзіцца за 40 км ад Браслава. Гэты населены пункт вельмі цікавы сваёй гісторыяй і валодае многімі асаблівасцямі, якія вылучаюць яго з шэрага іншых населеных пунктаў раёна. Паехалі?

БАГАТАЯ ГІСТОРЫЯ

2
Унікальны музей з багатай экспазіцыяй створаны ў каледжы

Ці ведаеце вы, што Відзы вядомыя з ХV стагоддзя? Так, у 1430 годзе Вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч аддаў гэтыя землі братам Доўгірду, Даўкшу і Нарушу. Нарушэвічы і заснавалі гэтае мястэчка. У Відзах пахаваны паплечнік Тадэвуша Касцюшкі — Томаш Ваўжэцкі. У 1812 г. тут была кватэра расійскага імператара Аляксандра І і стаўка палкаводца Барклая дэ Толі. У 1825-м у госці да свайго дзядзькі сюды прыязджаў паэт Адам Міцкевіч. Тут знаходзіліся філіялы навучальных устаноў Вільні і Санкт-Пецярбурга. У розныя часы Відзы былі цэнтрам гміны Браслаўскага ўезда, раёна Віленскай вобласці, раённым цэнтрам Маладзечанскай вобласці.

ЗАХАВАННЕ ТРАДЫЦЫЙ

4Ва ўсе часы праз Відзы праходзілі гандлёвыя шляхі. Так, пасёлак быў знакаміты сваімі кірмашамі, асабліва продажам гусей і коней. І цяпер відзаўчане па аўторках арганізуюць кірмаш, на які прыязджаюць з бліжэйшых населеных пунктаў. Таксама працягваюць у пасёлку і традыцыі гасціннасці. Сёлета, напрыклад, адчыніла дзверы кафэ Відзаўскага каледжа «Традыцыя 1803».

МНОГАКАНФЕСІЯНАЛЬНАСЦЬ І ТАЛЕРАНТНАСЦЬ

8
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Відзах пабудаваны ў 1904 — 1914 гг. і мае вышыню 59 метраў.

«Літоўскім Вавілонам» называлі ў прэсе ў 1860 годзе Відзы. У той час тут знаходзіліся касцёл, капліца, сінагога, пяць яўрэйскіх малітвеных дамоў, мячэць і г. д. І па сённяшні дзень у пасёлку мірна жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей. Яны разам працуюць, сябруюць, гадуюць дзяцей, адзначаюць святы.

АРХІТЭКТУРНАЯ ЗАБУДОВА

6
Дамы, якім некалькі стагоддзяў, і цяпер служаць відзаўчанам.

Кажучы пра Відзы, нельга не ўзгадаць асаблівасці забудовы. Так, шырока вядомы за межамі раёна касцёл, які лічыцца адным з самых высокіх у Беларусі. Але цікавасць уяўляюць і іншыя збудаванні. Напрыклад, дамы, узведзеныя некалькі стагоддзяў назад, захаваліся і сёння. У іх жывуць людзі, функцыянуюць мясцовыя ўстановы. 5

КАЛЕДЖ, ЯКОМУ 214 ГАДОЎ

Установа адукацыі была заснавана ў 1803 годзе (факт, пацверджаны архіўнымі дакументамі). Сёння яна адзіная на Браслаўшчыне, дзе можна атрымаць спецыяльнасць, а таксама прыняць удзел у распрацоўцы інавацыйных і міжнародных праектаў. Акрамя гэтага, каледж актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці пасёлка. Словам, кіраўніцтва ўстановы прыкладае ўсе намаганні, каб навучэнцы не толькі атрымалі прафесію, але і змаглі развіць свае здольнасці.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.