У бібліятэцы вызначылі лідараў летняга чытання

Акции, конкурсы, выступления Отдых

Вельмі прыемна ўсведамляць, што ў наш электронны век цікавасць да кнігі не толькі не знікае, а, наадварот, павялічваецца. Пра гэта сведчаць і вынікі конкурсу «Лета з кнігай», які штогод праводзяць супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі.

8— Наша задача, — кажа бібліятэкар Галіна Мацеша, — зрабіць, каб добрая кніга дайшла да дзяцей і стала для іх надзейным спадарожнікам у займальным свеце літаратуры.

А для гэтага захавальнікі храма мудрасці чалавечай праводзяць разнастайныя цікавыя мерапрыемствы і акцыі. Таму нават у дні летніх канікулаў сюды кожны дзень прыходзілі юныя чытачы. Але самымі цікаўнымі сярод іх аказаліся вучні другога класа СШ № 2 Аліса Луцэнка, Мацвей Шчадроў і Алёна Жойдзь, якія былі адзначаны дыпломамі «Лідар летняга чытання».

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.