У народнага хору ветэранаў юбилей

В свободное время Калейдоскоп

Сёлета ў вядомага ў раёне народнага хору ветэранаў вайны і працы юбілей. Роўна 20 гадоў ён дорыць слухачам сваю душэўную цеплыню праз музыку.1

За гэты час мяняліся кіраўнікі і састаў творчага калектыву, але нязменнымі ў яго ўдзельнікаў засталіся любоў да песні і памкненні да актыўнага жыцця.

З вялікім задавальненнем і ў спёку, і ў холад яны спяшаюцца на рэпетыцыі, дзе забываюць пра ўзрост, звязаныя з ім цяжкасці, каб акунуцца ў цудоўныя музычныя хвалі. І нягледзячы на гады, звяртаюцца адна да адной не інакш як «дзяўчаты». Ёсць сярод іх і свае ветэраны, тыя, хто ўжо шмат гадоў у страі: Ніна Грышк’ян, Любоў Вайтанец, Вольга Мікуцкая, Тэрэза Рулевіч.

Сем гадоў назад кіраўніцтва калектывам узяла ў свае рукі абаяльная і артыстычная Наталля Няміра. З яе прыходам абнавіўся склад удзельнікаў, пашырыўся песенны рэпертуар, змяніўся імідж.

— Прыемна працаваць з такімі бадзёрымі і актыўнымі ўдзельнікамі нашага дружнага калектыву, — кажа кіраўнік хору. — Яны пастаянна даказваюць, што пражытыя гады не падстава для суму. А іх жыццёвы запал дае штуршок для новых творчых ідэй.

Усе песні, што выконваюць няўрымслівыя артысткі, блізкія ім па духу і дарагія сэрцу. Безумоўна, іх развучванне займае шмат часу, патрабуе поўнай самааддачы. Але імкненне да творчых дасягненняў і падтрымка таленавітага кіраўніка дазваляе авалодваць новымі вяршынямі ў музыцы.

Прыхільнікаў у ветэранаў-артыстаў нямала. І дзе б яны ні выступалі, заўсёды дораць слухачам зарад станоўчай энергіі і напаўняюць іх сэрцы любоўю. Акрамя таго, удзельнікі хору яшчэ і валанцёры: неаднойчы яны выступалі ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для адзінокіх сталых і інвалідаў у Барунах і доме-інтэрнаце.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *