Кожны дзень на буксіры

Экономика и финансы

Нядаўна ў адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна пацікавіўся дзённай выпрацоўкай механізатараў, якія заняты на зяблевым ворыве. Адразу ў вочы кінулася тое, што ўзараная трактарам МТЗ-3522 плошча мала розніцца ад той, якую за дзень узнімалі трактарысты на МТЗ-1221. Але ж першы працуе з васьмікорпусным плугам, другія — з трохкорпуснымі. Пра гэтую неадпаведнасць магутнасці трактара да ўзараных гектараў запытаў у кіраўніка.22

— Ды ён больш часу буксіраваў «братоў сваіх меншых», чым араў, — адказаў мне той. — Сёлета працаваць па-іншаму не атрымліваецца.

Вось і ў час наведвання КУСП «Браслаўскі» яшчэ раз давялося пераканацца ў тым, што гэтай восенню на якое б поле ні выйшла тэхніка, без цягача не абысціся. Усяго паўгадзіны размаўлялі мы з дырэктарам сельгаспрадпрыемства Аляксандрам Кірчанкам, але і за гэты час яму двойчы тэлефанавалі механізатары з просьбай прыслаць энерганасычаны трактар для буксіроўкі. І ў такіх умовах працуюць усе гаспадаркі.

Цяпер перад сельскімі механізатарамі стаяць дзве асноўныя задачы: завяршыць уборку кукурузы і паспець узараць пад снег як мага больш глебы. Па гэтых двух паказчыках аратыя «Браслаўскага» перавышаюць сярэднераённыя. Кукуруза зжата на 79 % ад пасеянай плошчы, зябліва ўзнята на 17 % (па раёне 61 і 9 % адпаведна).

Як расказаў Аляксандр Пятровіч, прыспешыць ход восеньскіх палявых работ дапамагло тое, што да зацяжных дажджоў паспелі абмалаціць большую частку збожжавых культур. А паколькі гаспадарка невялікая, можна было больш эфектыўна выка- рыстоўваць тэхніку. Прайшоў ноччу дождж — раніцай камбайнеры садзіліся на трактары і выязджалі араць і рыхтаваць глебу спачатку пад рапс, пазней — пад азімыя. Пасля абеда вярталіся ў майстэрню і адпраўляліся на жніво. Каб не прастойваў энерганасычаны трактар, пакуль яго гаспадар працаваў спачатку на нарыхтоўцы кармоў, а пазней — на ўборцы ўраджаю, сесці за яго руль папрасілі пенсіянера Франца Пузырэўскага, які амаль адзін узараў усю плошчу пад азімы рапс.

Кукурузу жалі спачатку агрэгатам КВК-800, паралельна рыхтавалі да гэтай работы КЗР, які і лягчэйшы, і паўнапрывадны. У «Друйскім» пазычылі для яго актыватар і запусцілі гэты агрэгат на вільготныя ўчасткі. На адвозцы спачатку задзейнічалі МТЗ-1221, пазней энерганасычаныя. Але і пры такім манеўрыраванні без буксіроўкі не абыходзілася. Напрыклад, калі забуксаваў МТЗ-3035, каб выцягнуць яго, «Кіравец» прасілі аж у Ёдах. Такім чынам паспелі ўбраць 94 гектары кукурузы са 120 пасеяных.

У гэтыя дні асноўныя сілы сканцэнтраваны на восеньскім ворыве. Каб прыспешыць яго, для аднаго з двух энерганасычаных трактароў з дапамогай кіраўніцтва раёна ў аграсэрвісе «напракат» узялі сямікорпусны плуг, адрамантавалі яго і запусцілі ў работу. Пакрысе, з пастаяннымі буксіроўкамі, але ж паціху работы вядуцца.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *