Дзякуючы міжнароднаму праекту браслаўчане змогуць бесперашкодна займацца зімовымі відамі спорту

В свободное время Власть и общество Здоровье Калейдоскоп Спорт и здоровье

У цяперашні час РФСК «Дрывяціч» займаецца рэалізацыяй мясцовай ініцыятывы «В здоровом теле каждый день недели» ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».Winter-Events-in-Rocky-Mount-Belmont-Lake-Preserve

Як расказалі ў спартыўным клубе, ідэя ініцыятывы ўзнікла ў сувязі з ростам папулярнасці здаровага ладу жыцця і зацікаўленасці браслаўчан у актыўных відах спорту. Так, зімой пракат спартыўнага інвентару ніколі не пустуе, каток на стадыёне таксама запоўнены людзьмі. Таму было прынята рашэнне зрабіць упор на стварэнне спрыяльных умоў для вольнага часу браслаўчан і заняткаў зімовымі відамі спорту.beg_na_lyzhah

У дадзены момант супрацоўнікі «Дрывяціча» займаюцца пошукам адпаведнага інвентару. У рамках ініцыятывы плануецца закупіць лыжы, канькі, веласіпеды, абнавіць хакейную каробку на стадыёне. У планах таксама купля катка-снегаўкладчыка, што значна палегчыць працу па падрыхтоўцы лыжных трас. Рэалізаваць ініцыятыву плануецца да канца восені, а гэта значыць, што ўжо ўзімку браслаўчане змогуць скарыстацца новенькім рыштункам і з карысцю для здароўя правесці вольны час.

■ Алена НАБЕЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *