Выстаўка экспанатаў з «дакамп’ютарнай» эпохі

Выставки
6
Падчас разгляду незвычайных экспанатаў.

Дзецям, якія нарадзіліся ў ХХІ стагоддзі, складана ўявіць, што раней набіралі тэкст на друкаванай машынцы, дадавалі і адымалі лічбы на звычайным драўляным лічыльніку, рабілі фотаздымкі з дапамогай цэлага набора прыстасаванняў.

Менавіта таму на абанеменце цэнтральнай бібліятэкі ў рамках чарговай выстаўкі творча-інавацыйнага праекта «Фантазія. Творчасць. Натхненне» прадстаўлены экспанаты з «дакамп’ютарнай» эпохі: першыя электронныя цацкі, гульні, лічыльнікі, фотапрыстасаванні і многае іншае. Усе гэтыя рэчы па крупінках збіралі няўрымслівыя бібліятэкары, каб пазнаёміць сваіх маладых наведвальнікаў з рэчамі іх бацькоў, а старэйшаму пакаленню нагадаць пра дарагія сэрцу моманты мінулага. Акрамя гэтага, арганізатары выстаўкі звяртаюць увагу на тое, што раней у чалавека заставаўся час для жывых зносін, назірання за прыродай ці гутаркі з дзіцём па душах.

■ Алена ПЯТУШКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *