ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ у пытаннях і адказах

Актуальное

9a8f1c2cdКАЛІ І ДЗЕ? Традыцыйны восеньскі кірмаш пройдзе ў суботу, 14 кастрычніка, у лесапарку «Леснічоўка». Гандлёвыя рады будуць працаваць з 8 да 13 гадзін.

ЯКІ АСАРТЫМЕНТ? На кірмашы браслаўчане і госці горада змогуць набыць сезонную сельскагаспадарчую прадукцыю ад вытворцаў, у тым ліку сельгасарганізацый і ўстаноў адукацыі. Акрамя таго, будзе ладзіцца продаж і дэгустацыя прадукцыі прамысловых і іншых прадпрыемстваў раёна.

ЧЫМ ЗАНЯЦЦА, АКРАМЯ ПАКУПАК? На працягу мерапрыемства будуць працаваць пункты грамадскага харчавання, запланавана культурна-забаўляльная праграма ад Браслаўскага РЦК «Надышоў вясёлы час — завітаў кірмаш да нас» з выступленнем артыстаў, песнямі, танцамі, розыгрышамі і атракцыёнамі. Таксама гасцей кірмашу чакае латарэя з каштоўнымі прызамі «Дабрабыт у кожны дом», розыгрыш якой пачнецца ў 10.00. Латарэйныя білеты коштам 3 рублі можна набыць з 9 кастрычніка ў РЦК і на кірмашы ў дзень яго правядзення (тэлефон для даведак 62-6-69).

ЯК ДАБРАЦЦА? У дзень правядзення кірмашу аўтобус па гарадскім маршруце № 4 «РУПМС — Турбаза — Дом-інтэрнат» будзе курсіраваць з 7 да 13 гадзін. Пачатак руху ў накірунку «РУПМС — Турбаза — Дом-інтэрнат» ад прыпынку «РУПМС» — кожную гадзіну ў 7.00, 8.00, 9.00 і г. д. Адпраўленне ад прыпынку «Паліклініка» — кожную гадзіну ў 7.10, 8.10, 9.10 і г. д. Адпраўленне ад прыпынку «Турбаза» — кожную гадзіну ў 7.25, 8.25, 9.25 і г. д. Пачатак руху ў накірунку «Дом-інтэрнат — РУПМС» ад прыпынку «Дом-інтэрнат» — кожную гадзіну ў 7.35, 8.35, 9.35 і г. д. Адпраўленне ад прыпынку «Паліклініка» — кожную гадзіну ў 7.51, 8.51, 9.51 і г. д.

ШТО ЯШЧЭ ТРЭБА ВЕДАЦЬ? З 8.00 да 14.00 14 кастрычніка рух аўтатранспарту ў лесапарку «Леснічоўка» будзе абмежаваны.

■ Аргкамітэт

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *