ТЦСАН адкрыў яшчэ адно рабочае месца. Цяпер і ў Барунах ёсць паслуга па рамонце адзення

Калейдоскоп

Адміністрацыя ТЦСАН пастаянна шукае магчымасці, каб адкрыць новыя рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю і тым самым павялічыць пералік сацыяльных паслуг.1

Так, зусім нядаўна на базе аддзялення кругласутачнага знаходжання для адзінокіх сталых і інвалідаў у Барунах пачала работу майстрыха па рамонце адзення.

Швейнай справай Святлана Бізня зацікавілася яшчэ ў дзяцінстве падчас урокаў працы па абслугоўванні. З тых часоў жанчына з задавальненнем бярэ ў рукі іголку з ніткамі. І калі Святлане прапанавалі работу па душы, яна адразу згадзілася. Для работніка адміністрацыя цэнтра набыла сучасную шматфункцыянальную швейную машынку. І цяпер адрамантаваць сваё адзенне могуць не толькі бабулі і дзядулі ў аддзяленні. Такую паслугу С. Бізня аказвае і ўсім жадаючым.

Да таго ж, адзначае дырэктар ТЦСАН Вікторыя Атрашкевіч, браслаўчане таксама могуць звярнуцца ў цэнтр, дзе за не надта вялікія грошы ім падшыюць бялізну ці адрамантуюць адзенне.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.