У Дзень без аўтамабіля ў Браславе арганізавалі велапрабег

Здоровье Новости

Правесці дзень 22 верасня без аўтамабіля і такім чынам станоўча паўплываць на якасць паветра і здароўе чалавека штогод, пачынаючы з 1997 года, прапануюць эколагі. Гэтую ініцыятыву падтрымліваюць і браслаўчане.3

Па традыцыі ў рамках міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля» РФСК «Дрывяціч» арганізоўвае велапрабег. Кожны год арганізатары прадумваюць новы маршрут. Сёлета было вырашана выехаць у напрамку гары Маяк.

Вечарам у пятніцу прадстаўнікі розных арганізацый і ўсе жадаючыя сабраліся на аўтамабільнай стаянцы на вуліцы Булойчыка. Паўдзельнічаць у акцыі пажадалі больш за 15 чалавек.

Пасля ўрачыстага адкрыцця велапрабегу веласіпедысты ў суправаджэнні двух экіпажаў ДАІ накіраваліся па вызначаным маршруце. Сярод іх было няма тых, хто не першы год прымае ўдзел у такім мерапрыемстве, з нецярпеннем чакалі старту і навічкі. Дарэчы, правядзенню акцыі нават паспрыяла надвор’е: было сонечна і цёпла.4

З добрым настроем пракаціліся браслаўчане па абраным маршруце і такім чынам унеслі свой экалагічны ўклад у сусветную акцыю.

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.