Юныя краязнаўцы адкрываюць для сябе Браслаўшчыну

Здоровье Калейдоскоп Люди Отдых

Паход заўжды пакідае масу незабыўных уражанняў. Разам з тым гэта ўнікальная магчым асць даведацца пра нешта новае. Школьнікі Браслаўшчыны пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў адкрываюць для сябе свой раён з розных бакоў.

— Імкнуся як мага больш зацікавіць дзяцей турызмам. Вось і некалькі тыдняў таму назад вярнуліся з 9-дзённага воднага паходу. На байдарках з дзецьмі прайшлі некалькі азёр, была стаянка пару дзён на адным месцы, дзе адпачывалі, — расказвае настаўнік фізічнай культуры школы № 2 Аляксей Салак. — Дзецям спадабалася, і гэта галоўнае.SuPZuASlJr8

Школьнікі пад кіраўніцтвам А. Салака ходзяць у паходы па некалькі разоў на год. У залежнасці ад сезона — пешы, водны ці веласіпедны. У асноўным іх вандроўкі носяць спартыўны характар, але ёсць і патрыятычнай накіраванасці, падчас якіх дзеці наведваюць ваенныя пахаванні і займаюцца навядзеннем парадку на іх. Маршруты прадумваюць разам, а педагог дапамагае, арыентуе, прадумвае месцы начлегу, клапоціцца пра бяспеку. І з кожнага такога падарожжа дзеці вяртаюцца з новымі ведамі пра свой раён.

Як сучасных дзяцей зацікавіць паходамі? Па словах многіх педагогаў і вопытных вандроўнікаў, дастаткова складана. У асноўным у паходы ходзяць тыя, чые бацькі некалі самі імі захапляліся, ці дзеці, якія займаюцца ў турыстычных гуртках, а таксама школьнікі, якія імкнуцца зрабіць новыя адкрыцці.jA92GmsB2LI

— Браслаўшчына — унікальная ў краязнаўчых адносінах. Нягледзячы на дастатковую даследаванасць, яна мае шмат таямніц. Таму юныя краязнаўцы Кансталінскай школы часцей за ўсё збіраюцца ў вандроўку, каб знайсці нешта новае, і часта гэта атрымліваецца. Напрыклад, імі былі знойдзены яшчэ невядомыя вучоным старажытныя гарадзішчы ў Ахрэмаўцах, Відзы-Лаўчынскіх і Опсе, — дзеліцца сваім вопытам педагог і краязнавец Віктар Бунта. — Ужо каторы год мы вядзём мэтанакіраваны пошук рэдкіх ледніковых валуноў, і юныя аматары даўніны да вядомых 22 аб’ектаў дадалі яшчэ 14.

Разам з даследчым накірункам мэтай такіх экспедыцый з’яўляюцца і практычныя доказы таго ці іншага меркавання. Так, два гады таму назад школьнікі пад кіраўніцтвам В. Бунты даказалі, што ў даўнія часы існаваў водны шлях з Даўгаўпілса да Казян. Юныя краязнаўцы высветлілі, што рака Дрысвятка з’яўлялася важным транспартным шляхам. Вынікі такіх паходаў фіксуюцца ў справаздачах, якія потым выкарыстоўваюцца ў конкурсе даследчых і навуковых работ.

Хочацца заўважыць, што ў многіх школах раёна дзейнічаюць турыстычныя гурткі, у якіх пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў дзеці ходзяць у паходы, атрымліваюць навыкі арыентавання і робяць адкрыцці. Гэта, несумненна, значна ўплывае на выхаванне моладзі, пашырае кругагляд і выхоўвае самастойнасць.

■ Алена НАБЕЕВА.