У дбайнага гаспадара яшчэ добра працуе ўжо рарытэтны трактар

Экономика и финансы

Пра надзейнасць і даўгавечнасць трактароў мінскага завода ходзяць легенды. Мне, напрыклад, адзін з заатэхнікаў, які пабываў у Германіі, расказваў, што ў дробных фермерскіх гаспадарках бачыў нават МТЗ-50, якія спраўна служылі бюргерам. Не ведаю, ці захаваліся ў нашым раёне трактары той серыі, а вось МТЗ-80, выпушчаныя яшчэ ў савецкія часы, сустракаюцца.

2
Мікалай Кароткін са сваім «жалезным канём».

Адзін з такіх 1982 года выпуску служыць Мікалаю Кароткіну — механізатару і пастуху з ААТ «Бярозавы край», і маладзейшы за трактарыста на 12 гадоў.

Цікава, што ў трактара за ўвесь час змяніўся не адзін гаспадар, аднак па ўсім бачна, кожны раз ён трапляў у добрыя рукі, інакш даўно стаў бы металаломам.

Сёлетняй вясной М. Кароткін на сваім «дзядульку» працаваў з баронамі, а з пачатку жніва перасоўвае зерне на пляцоўцы ля сушылкі.

■ Тэкст і фота Аляксандра АЗЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *