Сям’я Бальс з Браслаўшчыны на абласным этапе рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла — 2017»

Калейдоскоп

Нядаўна на Віцебшчыне вызначылі пераможцу абласнога этапа рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла — 2017». Спаборніцтвы паміж 12 маладымі сем’ямі, пераможцамі раённых этапаў, праходзілі ў аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна. Туды ж накіраваліся і прадстаўнікі Браслаўшчыны — сям’я Бальс. Забягаючы наперад, трэба адзначыць, што яны годна прадставілі наш рэгіён і вярнуліся дадому з прыемнымі ўражаннямі.

0-02-05-525419db25c670f8a09473c7811ecaf57d07c0ba45bf360a6f5e31f4d2667a53_fullВыступаць у вобласці за наш раён маладая сям’я лічыць ганаровым правам. Таму адразу пасля раённага этапа праекта, дзе сталі пераможцамі, пачалі рыхтавацца да абласнога. Свае таленты, творчыя і гаспадарлівыя здольнасці Максім, Алена з сынам Уладзіславам з агр. Богіна і прадэманстравалі ў барацьбе за званне «Уладар сяла — 2017». На жаль, захварэў самы маленькі ў сям’ і — сынок Ілья. Ён вельмі жадаў дапамагчы бацькам і брату ў конкурсе, але вымушаны быў застацца дома.

Ды і ўтраіх Бальсы добра спраўляліся з 8 складанымі выпрабаваннямі. Першым з іх стала візітная картка «Вітаем па-беларуску». Нашы ўдзельнікі расказалі пра адзін дзень сваёй сям’і, сямейныя традыцыі, захапленні, сумесны адпачынак. І выступалі яны ў нацыянальных касцюмах, адметных для нашага рэгіёну. Ацаніла журы не толькі годнае выступленне, але і сямейны герб, зроблены ў выглядзе коласа, на якім напісаны галоўныя каштоўнасці сям’і.

Свае гаспадарлівыя здольнасці Максім і Алена прадэманстравалі ў конкурсах, дзе трэба было распілаваць бервяно, нашчапаць дроў, а потым скласці іх. Гаспадар сям’і павінен быў хутка запрэгчы, а гаспадыня распрэгчы каня. Удзельнічалі сем’і ў спартыўнай і вясковай эстафеце, прадстаўлялі відэаролік «Лепшы сямейны падворак», дзе трэба было абавязкова перадаць сваё бачанне Года навукі.

З нецярпенем чакалі нашы канкурсанты выпрабаванне «Дранікі на калодзе», дзе кожны год браслаўчане становяцца першымі, аднак з-за дрэннага надвор’я яго вырашана было адмяніць. Увогуле ж ва ўсіх конкурсах нашы землякі выступалі першымі, што дадавала ім асаблівае хваляванне, але з ім гаспадары Бальс спраўляліся і выдатна паказвалі свае здольнасці.

З0-02-05-a4ad8b0bc852d440c2290db9523987de9ad9dbc245d71343371509390e639f9a_fullавяршылася барацьба за званне «Уладар сяла» конкурсам «Выстаўка дасягненняў сямейнай гаспадаркі». Сям’я Бальс прадэманстравала свае дасягненні ў рабоце і вучобе, пахвалілася вынікамі творчых захапленняў і пачаставала ўсіх смачнымі стравамі, якія прыгатавала гаспадыня Алена.

Нашы канкурсанты годна выступалі ва ўсіх конкурсах, і нават дажджлівае надвор’е іх не пужала. У агульным заліку з 12 сямей Максім, Алена і Улад сталі пятымі. А ганаровае званне «Уладар сяла» на гэты раз атрымала сям’я з Шаркаўшчыны, другімі былі прадстаўнікі Шумілінскага раёна, трэцімі — Лёзненскага.

Як прызналася сям’я Бальс, яны рады, што паўдзельнічалі ў такім конкурсе. Гэта добрая магчымасць паглядзець, як жывуць іншыя маладыя сем’і, і сябе паказаць. Увогуле ж час, праведзены са сваімі роднымі, ды яшчэ так цікава, пакідае толькі прыемныя ўражанні, лічаць Максім і Алена.

■ Таццяна ПЯТУШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *